Беларускія тэнісісты выйгралі ў Туніса — 3:2
Такім чынам беларуская зборная захавала месца ў II групе Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.
Матч праходзіў у Тунісе. Тры ачкі нашай камандзе прынеслі перамогі Уладзіміра Ігнаціка (на здымку) і Ягора Герасімава — у адзіночных паядынках, і Максіма Мірнага і Аляксандра Бурага — у парным.
Фота — protennis.by