Беларускія вайсковыя пілоты будуць лятаць больш
Лукашэнка распарадзіўся выдаць ім столькі паліва, колькі будзе трэба.
Аб гэтым расказаў у інтэрв'ю "Беларускай ваеннай газеце" камандзір 116-й гвардзейскай штурмавой авіябазы палкоўнік Аляксандр Караў.
Па агульнапрынятых разліках лётчык павінен мець налёт не менш за 60 гадзін у год. Беларускія лётчыкі зараз змогуць лятаць нават 100 гадзін. Прыкладна столькі налёту маюць вайсковыя лётчыкі заходніх краін, паведамляе БелаПАН. У беларускай авіяцыі навіну аб павелічэнні колькасць лётных гадзін ўспрынялі надзвычай станоўча.