Беларускія вайскоўцы пераймаюць швейцарскі вопыт
18 кастрычніка ў Мельсе і Берне пачалася чатырохдзённая працоўная сустрэча прадстаўнікоў узброеных сілаў Беларусі і Швейцарыі.
Удзел беларускіх вайскоўцаў у гэтым мерапрыемстве дазволіць вывучыць асновы ваеннай арганізацыі дзяржавы, структуру, задачы ўзброеных сілаў Швейцарыі. А таксама метады падрыхтоўкі малодшых камандзіраў і спецыялістаў сухапутных войскаў, паведамляе БелТА.