Беларускую мову вернуць у метро

Нагадаем, што нядаўна ў метро русіфікавалі аб’яву, якая заклікала саступаць месца цяжарным і людзям сталага веку. Гэтая навіна выклікала гарачае абмеркаванне не толькі ў інтэрнэце. Як паведамляе nn.by, кіраўніцтва Мінскага метрапалітэна атрымала пісьмовыя звароты і вырашыла іх задволіць.

Зараз ролік пра ўзаемную ветлівасць перазапісваюць па-беларуску. Работнікі метро абяцаюць, што пачуць яго можна будзе праз тыдзень-два.