Беларускую велагоншчыцу дыскваліфікавалі да канца 2014 года

Паводле рашэння Міжнароднага саюза веласіпедыстаў, Таццяну Шаракову дыскваліфікавалі на 18 месяцаў. Прычым гэты тэрмін адлічваецца ад красавіка 2013 года.

Нагадаем, у допінг-скандал беларуска патрапіла мінулай восенню. Допінг-проба велагоншчыцы, узятая ў кастрычніку 2012-га падчас чэмпіянату Еўропы па велатрэку ў Літве, паказала наяўнасць у арганізме забароненага два гады таму рэчыва — туамінагептана. Ён быў у спрэі для носа, якім карысталася спартоўка. Шаракова кажа, што пра гэта не ведала, аднак адказнасць з яе не знялі.

У выніку, Таццяну Шаракову пазбавілі залатога і бронзавага медалёў, заваяваных на кантынентальным першынстве.

БЕЛТА адзначае, што велагоншчыца пасля адбыцця пакарання можа працягнуць сваю спартовую кар'еру.

Дырэктар НАДА: У нас на допінгу трапляюцца нават 14-гадовыя