"Беларуснафта" збіраецца шукаць у Беларусі сланцавы газ
Дамова на геалагічнае вывучэнне і пошуку ў Беларусі сланцавага газу на васьмі участках ужо заключаная.
Як паведамлялася раней, пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі была павялічаная колькасць прапанаваных у канцэсію участкаў для пошуку сланцавага газу з аднаго да васьмі.
У канцэсію прапануюцца 8 участкаў агульнай плошчай 5,5 тысячы квадратных кіламетраў. Чатыры ўчасткі размешчаны на тэрыторыі Гомельскай вобласці, тры ў Брэсцкай, адзін на тэрыторыі адразу трох абласцей – Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай.
Агенцтва “Прайм” паведамляе таксама, што акрамя “Беларуснафты” сланцавым газам у нашай краіне зацікавіўся канцэрн “Белнафтахім”.