Беларусы абрабавалі ў Маскве пракурорскага работніка

Абрабаванне адбылося ў суботу ўдзень, на вуліцы. Двое невядомых, пагражаючы галоўнаму спецыялісту ваеннай пракуратуры Масквы, забралі ў яго сумку з грашыма і дакументамі, перадае РИА Новости.

Шкода склала каля 20 тысяч расійскіх рублёў. Падазраваных паліцыя затрымала прыкладна праз дзве гадзіны. Імі апынуліся беспрацоўныя беларусы. Скрадзенае ў іх забралі.