Беларусы больш за ўсіх у СНД ядуць мяса
Брытанскі часопіс The Economist на аснове статыстыкі ААН склаў рэйтынг спажывання мяса ў свеце.
Беларусь у гэтым спісе знаходзіцца на 43 месцы і апярэджвае ўсе краіны СНД. За год сярэднестатыстычны беларус з’ядае 72,2 кілаграма мяса.
Эксперты сабралі і сістэматызавалі інфармацыю па 177 краінам свету. Самай "мясаеднай" краінай свету аказаўся Люксембург — 136,5 кілаграма ў год на чалавека. Самай "вегетарыянскай" краінай была названая Індыя. Там на кожнага жыхара прыходзіцца ўсяго па 3,2 кілаграма мяса ў год.