Беларусы Львова адсвяткуюць гадавіну Слуцкага паўстання

Да іх далучыцца намеснік старшыні партыі "БНФ" Ігар Лялькоў. Яны раскажуць аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі і запланаваных на 27 лістапада акцыях у Львове, прымеркаваных да гадавіны Слуцкага збройнага чыну. А 12 гадзіне прэс-канферэнцыю можна будзе ўбачыць у прамым эфіры на інтэрнэт-старонцы Львоўскага прэс-клуба.

Нагадаем, што Слуцкім паўстаннем называюць спробу ўзброенай абароны незалежнасці Беларусі ў раёне Слуцка ў лістападзе і снежні 1920 года.