Беларусы на 14-м месцы ў мужчынскай біятлоннай эстафеце

Біятлонны квартэт у складзе Яўгена Абраменкі, Сяргея Новікава, Уладзіміра Чапеліна і Юрыя Лядава меў агулам 10 промахаў і паказаў выніковы час 1:13.41,4.

На першым месцы ў гонцы былі расіяне, другое месца заняла каманда Нямеччыны, а трэцяе — Чэхіі.