Беларусы наладзілі ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах прэзентацыю
Яна прайшла 27 сакавіка ў гандлёва-прамысловай палаце ў горадзе Дубай.
Удзельнікі — прадстаўнікі эмірацкіх дзелавых і бізнэс-колаў — змаглі пазнаёміцца з эканамічнай сітуацыяй у Беларусі і "інвестыцыйнымі магчымасцямі краіны". Адбылася прэзентацыя прамысловай, нафтахімічнай галін і магчымасцяў для турыстычнай дзейнасці ў Беларусі, інфармуе БЕЛТА.
Нагадаем, што працягваецца візіт у ААЭ Аляксандра Лукашэнкі. Учора ён сустрэўся з намеснікам вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі сіламі Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам.
Фота — belta.by