Беларусы не трапілі ў фінал чэмпіянату Еўропы па міні-футболе
Зборная нашай краіны заняла апошняе месца ў 6-й кваліфікацыйнай групе.
У заключны дзень спаборніцтваў у галандскім Ратэрдаме каманда пацярпела трэцюю паразу, саступіўшы зборным Галандыі (1:2) і Чэхіі (3:4). Выніковае становішча ў 6-й групе: Чэхія — 9 ачкоў, Галандыя — 6, Грузія — 3, Беларусь — 0.
Беларуская зборная па міні-футболе толькі аднойчы, у 2010 годзе прабілася ў лік найлепшых 12 каманд Еўропы, але не здолела пераадолець першы этап фінальнай часткі і саступіла ў групавым раундзе будучаму чэмпіёну — Іспаніі і сярэбранаму прызёру — Партугаліі, інфармуе БЕЛТА.