Беларусы праінспектуюць вайскоўцаў Чэхіі
Гэта адбудзецца ў рамках Дамовы аб звычайных узброеных сілах.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі, у ходзе інспекцыі правераць адпаведнасць узбраення і ваеннай тэхнікі на правяраемым аб'екце заяўленай колькасці. Аб’ект праверкі беларусы могуць выбраць самастойна.
У складзе беларускай групы ў Чэхію таксама накіруюцца прадстаўнікі ўзброеных сіл Казахстана і Украіны.