Беларусы разлюбілі “Суперлато”?
Латарэйны бізнэс у Беларусі пайшоў на спад. Прынамсі, гэта датычыцца дзвюх найбуйнейшых гульняў — “Суперлато” і “Вашага лато”.
“Наша Ніва” параўнала, колькі білетаў ўдзельнічала ў розыгрышах сёлета, летась, а таксама ў 2009 годзе. За ўвагу браліся чэрвеньскія гульні.
“Ваша Лато”
2009 — 234 000
2010 — 185 000
2011 — 130 000
“Суперлато”
2009 — 403 000
2010 — 315 000
2011 — 232 000
Такім чынам, за два гады колькасць удзельнікаў гульні скарацілася ледзь не ўдвая. Для “Суперлато” падзенне папулярнасці склала 42%, а для “Вашага лато” — 45%. Праўда, за гэты час узніклі таксама новыя латарэі, напрыклад “Кена” ці “Спортлато”. Аднак адсачыць колькасць іх гульцоў немагчыма — латарэя не паведамляе агульныя лічбы розыгрышу.