Беларусы сабралі амаль Br820 млн для ахвяр тэракту
На дабрачынныя рахункі ў адрас пацярпелых у Мінскім метрапалітэне працягваюць паступаць ахвяраванні. Іх сума хутка расце.
"На дабрачынныя рахункі Мінгарвыканкама, адкрытыя для залічэння ахвяраванняў у сувязі з трагічнымі падзеямі, якія адбыліся 11 красавіка на станцыі метро "Кастрычніцкая", па стане на 14.20 14 красавіка паступіла Br 819 284 418", — паведамілі БЕЛТА у прэс-службе Мінгарвыканкама. Пры гэтым тут адзначылі, што за мінулыя суткі сума ахвяраванняў значна ўзрасла.