Беларусы скупляюць валюту

Паводле інфармацыі прэс-службы Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь, у студзені чыстая пакупка насельніцтвам замежнай валюты склала амаль 57 мільёнаў долараў. У гэты ж час насельніцтва і прадпрыемствы Беларусі набылі больш 118 кг золата 999,9 пробы. Гэта ў тры разы больш, чым за аналагічны леташні перыяд, перадае belsat.eu.

Статыстыка сведчыць пра тое, што адміністрацыйныя забароны Нацбанку на безнаяўным рынку валюты ўсё адно не спынілі актыўнасці грамадзянаў у набыцці замежных грошай. У студзені чыстая пакупка валюты прадпрыемствамі-рэзідэнтамі краіны на Беларускай валютна-фондавай біржы склала амаль 327 мільёнаў.

Фота: akak.ru