Беларусы спрабуюць абменьваць рублі ў Літве
Беларусы спяшаюцца пазбаўляцца ад беларускіх рублёў у Літве, але, толькі адзін банк іх прымае.
Жыхары краіны любымі спосабамі спрабуюць пазбавіцца ад "зайчыкаў", адзін беларус пахваліўся простай схемай, якая дапамагла яму зарабіць. Ён купіў у Вільні дарагія тавары і расплаціўся банкаўскай карткай. Пасля гэтага вярнуў тавар краме і атрымаў літы. Тут жа абмяняў іх на долары ЗША, і задаволены вярнуўся дахаты, паведамляе ru.delfi.lt
Вялікая частка дзеючых у Літве камерцыйных банкаў ужо даўно не гандлюе беларускімі рублямі. У аўторак у Вільні можна было пазбавіцца ад беларускіх рублёў толькі ў двух аддзяленнях банка Citadele. Абменны пункт банка прапанаваў 5,9 літа за 10 000 беларускіх рублёў, піша газета Lietuvos rytas.