Беларусы ў Польшчы вучыліся рэфармаваць Беларусь

Лекцыі прызначаліся для тых людзей, якія  плануюць звязаць сваю будучыню з працай ў дзяржаўнай адміністрацыі дэмакратычнай Беларусі. Вялікая ўвага падчас лекцыяў надавалася пытанням трансфармацыі эканомікі.
 
У навучанні прымалі ўдзел выпускнікі, стажоры і аспіранты стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага.

Лектарамі для беларусаў выступілі вядомыя ў Польшчы прафесары эканомікі і нават былая міністр фінансаў Польшчы Галіна Васілеўская-Трэнкнер.

Гэта быў першы з трох пяцідзённых курсаў лекцый. Наступныя з іх пройдуць у канцы 2012 і пачатку 2013 года.