Беларусы з лайнера “Коста Канкордзія” выратаваныя

Аб выратаванні беларускіх грамадзян паведаміла амбасада нашай краіны ў Рыме. Нагадаем, што круізны карабель “Коста Канкордзія” ўначы з пятніцы на суботу наляцеў на скалы каля берагоў Італіі. Паводле некаторых звестак, шырыня прабоіны ў борце лайнера дасягае 70 метраў. Пры аварыі загінулі некалькі чалавек. Агулам жа на борце было больш за 4000 пасажыраў, якіх выратавальнікі даставілі на сушу верталётамі. 


Паводле звестак СМІ, на “Коста Канкордзіі” было 120 рускамоўных пасажыраў. Інфармацыя пра тое, што трое грамадзян Беларусі знаходзіліся на борце, паступіла ад расійскіх дыпламатаў у суботу.