Беларусы запаланілі Літву
У першым квартале 2011 года беларусы былі аднымі з самых актыўных турыстаў у гэтай краіне.
Іх колькасць вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 53%. Актыўней засвойвалі турыстычны рынак нашай паўночнай суседкі толькі рускія, іх стала больш на 61%, і украінцы – ажно на 104%. Аб гэтым піша партал Delfi са спасылкай на дырэктара Дзярждэпартамента Літвы па турызме Райманду Бальнене.
Паведамляецца таксама, што беларусаў акрамя турыстычных цікавостак прывабліваюць крамы і аўтарынкі.