Беларусы зноў скупаюць долары

Са студзеня па травень насельніцтва выступала чыстым прадаўцом валюты, а ў чэрвені ператварылася ў пакупніка, адзначае select.by. Гэтая карціна назіраецца ўпершыню з сакавіка 2011 года.

Пры гэтым на рынку безнаяўнай валюты сітуацыя ў чэрвені ў параўнанні з траўнем крыху палепшылася. Безнаяўнай валюты набылі на 115,8 мільёна долараў супраць 145,4 мільёна ў траўні. Прадалі — 22,6 мільёна супраць 25,4 мільёна адпаведна.

То бок, валавы аб’ём набытай безнаяўнай валюты насельніцтвам у чэрвені скараціўся, прычым даволі значна — на 20%. Гэта можа быць вынікам таго, што беларусы сталі меней пераводзіць рублёвыя дэпазіты ў валютныя.