"Белавія" сёння аднаўляе палёты ў Егіпет

Нацыянальная авіякампанія "Белавіа" з сённяшняга дня аднаўляе палёты ў Егіпет, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА вядучы спецыяліст камерцыйнай службы авіякампаніі Людміла Прановіч.

Сёння будзе выкананы чартарны рэйс у Хургаду, 10 красавіка - у Шарм-эль-Шэйх. Палёты ў Егіпет таксама запланаваны на 12 і 13 красавіка. Рашэнне пра аднаўленне чартарных рэйсаў абумоўлена стабілізацыяй сітуацыі ў найболей папулярных егіпецкіх курортных гарадах.

Нагадаем, сёння ўночы егіпецкая паліцыя ўжыла электрошокеры і гумовыя дубінкі для разгону дэманстрантаў ў цэнтры Каіра. Акцыя, якая пачалася ўчора, стала самай масавай з моманту сыходу  былога прэзідэнта Хосні Мубарака ў адстаўку.