"Белавіа" адкрывае рэйс “Гомель -- Калінінград”
Першы палёт адбудзецца ўжо заўтра, 25 ліпеня.
З Калінінграда ў Гомель і назад самалёты будуць лётаць раз на тыдзень па панядзелках. Вылет з Калінінграда ў 9.25, прыбыццё ўГомель у 10.45. Вылет з Гомеля ў 11.25, прыбыццё ў Калінінград у 12.40.
На рэйсе будзе працаваць самалёт CRJ-100/200, які дазваляе перавозіць да 50 пасажыраў. Час палёту складзе 1 гадзіну 20 хвілін. Мінімальны кошт квітка ў адзін бок 60 еўра, паведамляе БелТА.