"Белая Русь" гатовая стаць партыяй
З такой заявай выступіў сёння ў Шклове старшыня Савета Рэспублікі Анатоль Рубінаў.
Там ён сустракаўся з актывам раённай арганізацыі "Белай Русі", інфармуе БЕЛТА.
Галоўныя напрамкі, над якімі неабходна працаваць арганізацыі сёння, — сацыяльная абарона, клопат пра падрастаючае пакаленне, вонкавая бяспека і эканамічны рост краіны, заявіў Рубінаў.
Ён адзначыў, што ў краіне падняліся кошты, з'явіліся праблемы з валютай. Але гэтыя збоі, на думку Рубінава, ніяк не звязаныя з заганамі беларускай сістэмы. Фінансавыя праблемы ён патлумачыў ростам цэн на нафту і электраэнергію і зніжэннем экспарту беларускіх тавараў.