“Белдзяржхарчпрам”: цана на цукар расці не будзе
Экспарт салодкай прадукцыі ў Беларусі плануюць павялічыць удвая.
На думку старшыні канцэрну “Белдзяржхарчпрам” Івана Данчанкі, кошты на цукар дасягнулі свайго піку на сусветным рынку, бо былі неўраджаі шмат у якіх краінах. Аднак цяпер сітуацыя мяняецца, на сусветным рынку з’явіліся новыя рэсурсы. Таму росту коштаў на цукар у Беларусі быць не павінна.
Цяпер абмяркоўваецца нават пытанне будаўніцтва ў краіне новага цукровага камбінату, паведамляе «Ежедневник».