Бельгійцы самыя актыўныя ў сацсетках сярод еўрапейцаў

Жыхароў у Бельгіі налічваецца крыху больш за 10 мільёнаў чалавек. Аднак яны маюць найбольшую сярод насельніцтва краін Еўропы колькасць віртуальных кантактаў у сацыяльных сетках. Як паказала даследаванне Бюро па інтэрактыўнай рэкламе, бельгіец у сярэднім мае да 162 сяброў у Facebook і 85 кантактных асобаў на LinkedIn. У той жа час у сярэднестатыстычнага еўрапейца іх колькасць складае 133 і 57 адпаведна.

Таксама паведамляецца, што кожны другі жыхар Бельгіі адкрыў уласную старонку ў сацыяльных сетках Twitter, Facebook, LinkedIn і Netlog, інфармуе агенцтва "РІА Навіны".