"Беллегпрам" адкрые ў Туле "Славянскі саюз"

Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна, аб адкрыцці гандлёвага дома "Славянскі саюз" было заяўлена на перамовах з дэлегацыяй Тульскай вобласці ў "Беллегпраме". Гаворка ідзе аб сумесным гандлёвым прадпрыемстве, у статутным фондзе якога 50% належыць беларускаму боку (РУП "Магілёўтэкстыльгандаль"). Гандлёвая плошча складзе каля 1000 кв.м.