"Белпошта" выпусціла канверт з выявай гульцоў БАТЭ (фота)
Канверт "100 гадоў беларускаму футболу" выпушчаны ў зварот 28 ліпеня.
На канверце намаляваныя архіўныя фатаграфіі. Таксама на ім паказаныя Аляксандр Юрэвіч і Павел Няхайчык падчас матчу Лігі чэмпіёнаў Зеніт — БАТЭ і Віталь Радзівонаў у матчы Францыя — Беларусь.
Як паведамляе "Прессбол", наклад канверта склаў 100 тысяч асобнікаў.