Белстат: Намінальны заробак беларусаў працягвае расці

Паведамляецца, што налічаны сярэдні заробак работнікаў у сакавіку склаў 1537210 рублёў (у лютым 2011 г. — 1439301 рубель), рабочых і служачых — 1553425 рублёў (у лютым 2011 г. — 1455034 рублі).

Для даведкі: "Намінальны заробак — вызначаная, зафіксаваная ў разліковай ведамасці або ў іншых дакументах велічыня заработнай платы ў грашовым выяўленні, што характарызуе ўзровень аплаты працы без сувязі з цэнамі на тавары і паслугі і грашовымі выдаткамі работніка. У адрозненне ад намінальнай рэальны заробак улічвае пакупніцкую здольнасць грошай" (Современный экономический словарь. — 2-е выд., выпр. М.: ИНФРА-М, 1999.)

Так што ў сітуацыі цяперашняга абвальнага росту цэн больш слушна было б казаць пра рэальны заробак беларусаў.