Белстат: Сярэдні заробак у жніўні перавысіў 4 мільёны
Але не $500. Намінальны налічаны сярэдні заробак павялічыўся на 4% у параўнанні з ліпенем і склаў 4 мільёны 84 тысячы 900 рублёў.
Больш за ўсё па-ранейшаму зарабляюць у прамысловасці ― сярэдні заробак тут складае 4 мільёны 666 тысяч 100 рублёў. А найменшы сярэдні заробак захоўваецца ў сферы аховы здароўя. Ён складае 3 мільёны 22 тысячы рублёў, паведамляе БелТА.
Нагадаем, пры 21 чэрвеня прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч абяцаў, што сярэдні заробак па краіне перавысіць 4 мільёны рублёў. Тады гэта прыкладна адпавядала заробку ў 500 долараў. Па курсе Нацбанка на 24 верасня 4 мільёны 84 тысячы 900 рублёў ― гэта 482 долары.