БелТА правядзе оnline канферэнцыю з вядомым хакеістам Валерыем Каменскім

Валерый Каменскі ў складзе каманды Расіі прыме ўдзел у традыцыйным Калядным турніры аматарскіх камандаў на прыз прэзідэнта Беларусі.


45-гадовы Валерый Каменскі ўжо не ў першы раз прыязджае ў Мінск на аматарскі Калядны турнір, прычым расіяне прыбылі ў рангу пераможцаў мінулагодніх спаборніцтваў.

Нагадаем, што Валерый Каменскі з’яўляецца алімпійскім чэмпіёнам (1988), трохразовым чэмпіёнам свету (1986, 1989, 1990), уладальнікам Кубка Стэнлі (1996). Пытанні яму можна задаваць тут.