“Белтрансгаз” могуць прадаць у лістападзе

На дадзены момант расійская кампанія ўжо валодае 50% акцый беларускага прадпрыемства. Як паведаміў старшыня Дзяржаўнага камітэту па маёмасці Беларусі Георгі Кузняцоў, перамовы аб продажы “Белтрасгаза” зараз праходзяць у Маскве.

Кузняцоў: "Магчыма, у лістападзе будзем прадаваць пакет акцый "Белтрансгазу". Кошт пакета даўно вядомы — 2,5 мільярда долараў. Зараз у Маскве знаходзіцца беларуская група, якая завяршае перамовы з "Газпромам". Па нашых пытаннях, гэта значыць па дамове куплі-продажу ўсе пытанні знятыя. Засталося толькі падпісаць пагадненне паміж урадамі".