"Белтрансгаз" пераназавуць у "Газпрам трансгаз Беларусь"
Калі пагодзіцца Адміністрацыя прэзідэнта.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на генеральнага дырэктара ААТ "Белтрансгаз" Уладзіміра Маёрава. У кампаніі спадзяюцца, што рашэнне пра перайменаванне будзе прынятае вельмі хутка.
Гендырэктар нагадаў, што сам "Газпрам" вырашыў пераназваць "Белтрансгаз" ужо даўно. Але ў новай назве кампаніі ёсць слова "Беларусь", таму рашэнне пра перайменаванне павінна быць узгоднена з кіраўніком дзяржавы.
Акрамя таго, Маёраў паведаміў, што сёлета транзіт газу праз Беларусь можа вырасці мінімум на 2 мільярды кубаметраў.
Фота — dengi.onliner.by