Беспарадкі ў Лондане працягваюцца
З паўночная часткі горада яны распаўсюдзіліся на поўдзень і ўсход Лондана, паведамляе тэлекампанія Sky News.
У ноч на панядзелак у раёне Брыкстана на поўдні Лондана відавочцы паведамляюць пра сотні людзей, якія спачатку рабуюць крамы, а затым падпальваюць іх. Тым часам Скотланд-Ярд паведаміў аб тым, што значныя кварталы Брыкстана ў дадзены момант ачэпленыя, піша “Газета.ру”.
На ўсходзе Лондана таксама рабуюць крамы, аднак пажары там пакуль не фіксуюцца. Паведамляецца аб раненні трох паліцэйскіх.
Нагадаем, што каля 300 чалавек сабраліся вечарам у суботу ля паліцэйскага ўчастка ў раёне Тотэнхэм ў знак пратэсту супраць таго, што ў мінулы чацвер паліцэйскімі быў застрэлены 29-гадовы мясцовы жыхар Марк Дагган. Абставіны гэтага інцыдэнту не цалкам ясныя, але вядома, што забіты таксама страляў у паліцэйскага. Паступова пратэсты перараслі ў пагромы.