Беёнсэ будзе спяваць гімн ЗША на інаўгурацыі Абамы

Акрамя Беёнсэ на цырымоніі выступіць поп-зорка Кэлі Кларксан і ветэран фолк-музыкі Джэймс Тэйлар. У заяве Белага дома адзначаецца, што іх музыка часта займае цэнтральнае месца ў амерыканскай гісторыі і апелюе да людзей па ўсёй краіне, перадае ВВС.

Інаўгурацыя Барака Абамы пройдзе ў Вашынгтоне 21 студзеня. Падчас яе зорка R&B Беёнсэ выканае нацыянальны гімн ЗША "Сцяг, абсыпаны зоркамі". Кларксан і Тэйлар праспяваюць яшчэ дзве амерыканскія патрыятычныя песні.

Беёнсэ і Тэйлар даўно публічна падтрымліваюць Абаму. Падчас апошняй перадвыбарнай кампаніі Беёнсэ нават напісала адкрыты ліст, у якім назвала Абаму "лідарам, які можа павесці нас з таго месца, дзе мы знаходзімся, туды, дзе нам трэба быць".

Фота — fanpop.com