БХД дамагаецца рэгістрацыі праз суд

Судовае паседжанне па скарзе прызначанае на 23 лютага.

Прадстаўнікі БХД патрабуюць прызнаць незаконнай адмову Міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", а таксама абавязаць Мінюст ажыццявіць дзяржаўную рэгістрацыю БХД, паведамляе прэс-служба БХД.