Білеты на матч БАТЭ з "Хапаэлем" пачнуць прадаваць у суботу
Першы паядынак плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі чэмпіёнаў пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама" 22 жніўня, пачатак у 21.45.
Як паведамляе афіцыйны сайт ФК БАТЭ, касы барысаўскага стадыёна 18 жніўня адчыняцца а 11-й гадзіне, сталічнага стадыёна "Дынама" — а 14-й. Білеты каштуюць 20, 30 і 50 тысяч рублёў.
Нагадаем, сапернікам БАТЭ з'яўляецца ізраільскі "Хапаэль" з горада Кір'ят-Шмона, які сёлета ўпершыню гуляе ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Матч у адказ пройдзе 28 жніўня ў Рамат-Гане. Перамога барысаўчан выводзіць іх у групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў.
Фота — fcbate.by