Біяграфію Стыва Джобса экранізуюць

Sony гатовая заплаціць за правы на праект каля 1 мільёна долараў. Раней студыя выпусціла "Сацыяльную сетку" Дэвіда Фінчэра, заснаваную на біяграфіі стваральніка Facebook Марка Цукерберг, і "Чалавек, які змяніў усё", дзе Брэд Піт гуляе бейсбольнага мэнэджэра Білі Біна.

Біяграфічны 500-старонкавы том "Стыў Джобс" напісаў былы рэдактар часопіса Time Уолтар Айзексан. Кніга стала хітом продажаў яшчэ да выхаду ў друк. У ноч смерці Джобса яна заняла на сайце Amazon.com другое месца па колькасці папярэдніх замоў, паведамляе ВВС.