БХД знайшла ў Мінску рэкламу хірамантыі
Непрыкметны стэнд з лаканічным надпісам “Чытанне па руцэ” стаіць на Нямізе ля прыпынку грамадскага транспарту.
Актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі адзначаюць, што згодна з законам аб рэкламе ў Беларусі забароненая рэклама акультызму. Тым не менш гэты стэнд размяшчаецца побач з Петрапаўлаўскай царквой. А самі паслугі прачытання рук аказваюць у гандлёвым цэнтры “Рагнеда”.
Гэтая акалічнасць таксама турбуе хрысціянскіх дэмакратаў, бо Рагнеда была першай вядомай беларускай манахіняй і была маці святога Яраслава Мудрага і вельмі набожнага князя Ізяслава Полацкага.