Блогера Яўгена Ліпковіча забралі на "гутарку"
Раніцай 5 траўня міліцыянеры прыйшлі за ім дахаты. Пра гэта блогер паспеў паведаміць у супольнасці ШОС у сацыяльнай сетцы Facebook.
Па словах Ліпковіча, прычынай візіту міліцыі з'яўляецца заява старшыні афіцыйнага саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалая Чаргінца. Генерал-лейтэнант міліцыі абвінаваціў блогера ў "наўмысным зневажэнні гонару і добрых якасцей асобы, выяўленых ў непрыстойнай форме".
У чым менавіта складаецца "зневажэнне" пакуль невядома. У некалькіх інтэрв'ю блогер прапанаваў забараніць распаўсюд праз кнігарні твораў Чаргінца, якія "не проста маюць эратычны, а месцамі парнаграфічны змест", паведамляе Хартыя-97.