БНФ працягвае судзіцца за Сядзібу
Суд застаецца на баку камунальнікаў.
Апеляцыйная калегія Мінскага гаспадарчага суда 9 чэрвеня пакінула без зменаў рашэнне Мінгарсуда. Суд адмаўляўся прымушаць ЖРЭА Савецкага раёну заключыць дамову з грамадскім аб'яданнем БНФ аб арэндзе памяшкання.
Апеляцыйная скарга грамадскага аб'яднання БНФ не задаволеная, паведамляе Радыё "Свабода".
У БНФ яшчэ ёсьць магчымасць звярнуцца ў Вярхоўны суд, каб абскардзіць сённяшняе рашэнне. Але фактычна яно ўступае ў дзеянне ад сённяшняга дня.
14 чэрвеня будзе разглядацца апеляцыйная скарга на рашэнне аб прымусовым высяленні БНФ з сядзібы.