БНК: Экспарт нафтапрадуктаў адбываецца без збояў
Экспарт нафтапрадуктаў, у тым ліку дызпаліва, заходнееўрапейскім спажыўцам адбываецца без збояў.
Пра гэта паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" Андрэй Сініца.
Адказваючы на пытанне з нагоды інфармацыі пра прыпыненне паставак дызпаліва з Беларусі ў Заходнюю Еўропу, прэс-сакратар адзначыў, што "БНК ажыццяўляе пастаўку нафтапрадуктаў у штатным рэжыме, выконваюцца ўсе дамовы".