У Мінску адмененая бойка падушкамі
Яна павінна была прайсці сёння ў сталічным парку Горкага.
Першапачаткова планавалася правесці бойку падушкамі ў суботу, 10 верасня. Аднак на гэты ж дзень была прызначаная жалобная цырымонія развітання з загінуўшым у авіякатастрофе хакеістам Русланам Салеем. Арганізатары спачатку перанеслі бойку на нядзелю, а затым увогуле вырашылі не праводзіць мерапрыемства ў бліжэйшыя дні. Паведамляецца, што аб новай даце правядзення бойкі падушкамі стане вядома на старонцы мерапрыемства ў сацыяльных сетках.