“Боінг 767”, які прызямліўся ў Варшаве без шасі, працягне палёты
Пра гэта паведаміў кіраўнік польскай авіякампаніі LOT.
Пасля агляду тэхнікаў стала вядома, што самалёт знаходзіцца ў лепшым стане, чым можна было чакаць. Лайнер пройдзе рамонт і досыць хутка працягне палёты.
Нагадаем, што ў аўторак у Варшаве павінен быў прызямліцца “Боінг 767” польскай нацыянальнай авіякампаніі LOT рэйсам з Ньюарка (ЗША). У лайнера з’явіліся праблемы з шасі. Аднак самалёт паспяхова прызямліўся без шасі. На борце знаходзіліся 230 пасажыраў, ніхто з іх не пацярпеў.