Больш за 400 паселішчаў Віцебшчыны пацярпелі ад ветра

Агулам у іх 27 снежня было адключана таксама 58 ліній электраперадач, 835 трансфарматарных падстанцый і 60 фермаў. Як паведамляе БЕЛТА, асноўныя наступствы стыхіі былі ліквідаваныя ў той жа дзень. Сёння зранку заставаліся не адноўленымі 43 участкаў ЛЭП, каля 200 трансфарматарных падстанцый, 3 фермы і 140 населеных пунктаў.

Цалкам завяршыць аднаўленчыя працы плануецца на працягу дня.