“Бостанскі тэрарыст” Джахар Царнаеў затрыманы
Амерыканскія спецслужбы суткі пераследвалі галоўнага падазраванага ў арганізацыі выбухаў.
Царнаеў хаваўся ў зачахлёным катэры ў двары аднаго з дамоў гарадка Уотэртаун (штат Масачусэтс). Пры затрыманні ён быў паранены, перадае РИА Новости.
Выбухі ў Бостане прагрымелі ў панядзелак, 15 красавіка. Тры чалавекі ў выніку тэракту загінулі, болей за 180 атрымалі раненні. Паліцыя высачыла дваіх падазраваных, якія “засвяціліся” праз камеры відэаназірання — 19-гадовага Джахара Царнаева і яго старэйшага брата, 26-гадовага Тамерлана. У часе затрымання пачалася перастрэлка, Тамерлан Царнаеў быў паранены і памёр у лякарні, а малодшы брат здолеў уцячы.
Увечары ў пятніцу ва Уотэртауне правялі прэс-канферэнцыю, на якой улада і паліцыя заявілі: падазраваны ўпушчаны, асада гораду здымаецца і ўсе могуць выйсці на вуліцу. Адразу пасля гэтага жыхар аднаго з дамоў патэлефанаваў на нумар “911” і паведаміў, што нейкі чалавек схаваўся ў катэры ў яго ў двары. Такім чынам, Джахара Царнаева знайшлі і затрымалі.
Падазраваны ў тэрарызме — выхадзец з Паўночнага Каўказу.