Бойфрэнд Вікторыі Азаранкі: мне вельмі пашанцавала, што жывы
Украінскі тэнісіст Сяргей Бубка-малодшы, які 1 лістапада зваліўся з трэцяга паверху ў Парыжы, ужо ўстаў на ногі.
25-гадовы Сяргей Бубка — сын вядомага лёгкаатлета савецкіх часоў Сяргея Бубкі. Як паведамляла Еўрарадыё, ён быў у гасцях у сябра і праз нейкі час апынуўся замкнёным у ваннай. Спрабуючы трапіць у суседні пакой, тэнісіст вылез у акно і зваліўся, атрымаў шматлікія пераломы.
Як інфармуе УНІАН, бойфрэнд беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі ўжо пачынае хадзіць, наведвае басейн. "Абставіны, якія прывялі да няшчаснага выпадку, былі вельмі няўдалыя, але мне вельмі пашанцавала, — кажа Бубка. — Пашанцавала, што я застаўся жывы і не атрымаў сур'ёзных пашкоджанняў".
Фота — ctv.by