Браканьер падчас уцёкаў расстраляў сябе

Пры спробе ўцёкаў з незарэгістраванай зброяй мужчына стрэліў сабе ў нагу.

Як паведамляе БЕЛТА, вясковец не меў дазволу на паляванне. Калі яго сустрэлі працаўнікі егерскай службы, ён схаваў стрэльбу пад куртку, а пасля пабег. У гэты момант і адбыўся стрэл. Цяпер мужчына ў бальніцы. Яму пагражае штраф у памеры да 5 мільёнаў рублёў.

Фота — bymedia.net