Брамнік Андрэй Мезін пакідае мінскае "Дынама"

Пра гэта 1 чэрвеня паведаміў спартовы дырэктар клуба Ігар Матушкін, перадае БЕЛТА. Па яго словах, абодва хакеісты не адпавядаюць спартовым патрабаванням, якія выстаўляюцца да іх.

Такім чынам, у мінскім "Дынама" застаюцца два брамнікі. Гэта канадзец Кевін Лаланд, які ў лютым атрымаў беларускае грамадзянства, і нарвежац Ларс Хаўген. Акрамя таго, у склад будуць прыцягвацца маладыя галкіперы Ян Шаляпнёў і Міхаіл Карнавухаў.

Па словах Матушкіна, ёсць дамова пра новы двухбаковы кантракт з беларускім нападнікам Аляксандрам Кулаковым. Таксама "Дынама" прапануе кантракты маладым беларускім гульцам — абаронцу Паўлу Чарнавоку з салігорскага "Шахцёра" і нападніку Станіславу Лапачуку з мінскага "Юнацтва".

Фота — interfax.by