Брат паралімпійца Пісторыуса таксама абвінавачваецца ў забойстве

Гаворка ідзе пра дарожную аварыю, у якой загінула жанчына. Вядома, што Карл Пісторыус збіў матацыклістку на сваім аўтамабілі. Судовы працэс пачнецца ў канцы сакавіка, перадаюць замежныя агенцтвы. 

Між тым знакаміты спартсмен-паралімпіец Оскар Пісторыус чакае вырашэння свайго лёсу. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне за забойства сваёй сяброўкі — фотамадэлі Рэвы Стэнкамп. Абвінавачаны сцвярджае, што забіў дзяўчыну выпадкова, бо прыняў яе за рабаўніка.